Лукашэнка — кіраўніку Гродзеншчыны: па заразе вы лепш за іншых выглядаеце

Лукашэнка — кіраўніку Гродзеншчыны: па заразе вы лепш за іншых выглядаеце

17 красавіка падчас наведвання Лідскага раёна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі спраўляюцца з сітуацыяй, звязанай з распаўсюдам каранавіруса. "Сёння маленькі праменьчык надзеі з'явіўся, асабліва ў Мінску,цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — У нас ужо больш вызвалілася ложкаў, чым мы шпіталізавалі людзей. Самае галоўнае — не дапусцілі ўсплёску".

Пасля Лукашэнка звярнуўся да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова. "Па заразе, ведаю, лепш за іншыя вобласці выглядаеце, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Пакуль малайцы. Але расслабляцца ні ў якім разе нельга".

Аляксандр Лукашэнка заявіў на Лідчыне, што "гэты COVID ператварыўся ў палітыку", і ён такога развіцця падзей чакаў.

Апошні раз звесткі пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёнах нашай краіне былі агучаны 14 красавіка. На той час найбольш заражаных было ў Мінску і Віцебскай вобласці — 1691 і 848. У Брэсцкай вобласці — 73, у Гродзенскай — 53, у Гомельскай — 106, у Магілёўскай — 151, у Мінскай вобласці — 359.

Лукашэнка — кіраўніку Гродзеншчыны: па заразе вы лепш за іншых выглядаеце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі