Лукашэнка: Калі Расія не зменіць палітыку, мы будзем сыходзіць на іншыя рынкі

Лукашэнка: Калі Расія не зменіць палітыку, мы будзем сыходзіць на іншыя рынкі

Калі Расія не зменіць палітыку, мы будзем сыходзіць на іншыя рынкі. З такой заявай выступіў на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфёнчыкавым Аляксандр Лукашэнка. Гаворка ішла не толькі пра пастаўкі беларускай прадукцыі ў гэты расійскі рэгіён, але і пра гандаль Беларусі з Расіяй увогуле.

Лукашэнка адзначыў, што расійскі рынак выгадны Беларусі. Найперш з-за таго, што ён побач. "Я абсалютна ўпэўнены, калі не будзе перашкодаў, нам расійскага рынку назаўжды хопіць", — цытуе словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што расіяне закрываюць пастаўкі той ці іншай беларускай прадукцыі не з-за яе якасці, а з-за "звычайнай канкурэнцыі". А часам па той жа прычыне абвінавачваюць беларусаў у дэмпінгу.

Кіраўнік Беларусі лічыць, што гэтыя праблемы можна вырашыць шляхам перамоваў. Аднак пакуль ідуць атакі на беларускую прадукцыю, пастаўлена задача дыверсіфікаваць рынкі. "Гэта аксіёма для любой дзяржавы, — гаварыў Лукашэнка. — Нельга замыкацца нават на самую сяброўскую і братэрскую дзяржаву — адзін рынак, не маючы іншых... Калі Расія далей будзе праводзіць такую палітыку, мы, вядома, будзем сыходзіць на іншыя рынкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі