Лукашэнка: і я разумею, і вы разумееце, што не памірае народ ад любові да нас

Лукашэнка: і я разумею, і вы разумееце, што не памірае народ ад любові да нас

Падчас кадравых прызначэнняў 11 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка чаргоы раз згадаў пра набліжэнне выбараў. Сёлета ў Беларусі павінна прайсці парламенцкая кампанія, а ў 2020 годзе — прэзідэнцкая. 

Кіраўнік дзяржавы заклікаў правесці так, каб камар носа не падтачыў, перадае яго прэс-служба. Пры гэтым ён выказаўся са стрыманай крытыкай: "Мы не ахці якія вялікія. І я разумею, і вы разумееце, што ўжо не памірае народ ад любові да нас. Але народ выдатна разумее, што цяпер дзеючая ў Беларусі ўлада — гэта адзіная нейкая ўнікальная з'ява, не толькі на постсавецкай прасторы, дзе мы ўсе звернутыя да народа. Што мы людзям не зрабілі, каб яны нас не падтрымлівалі? Усё зрабілі".

Традыцыйна Лукашэнка заявіў, што дзяржава гатовая на 50% падтрымліваць дабрабыт грамадзян: "Давайце хоць пяцьдзесят на пяцьдзесят: 50% за намі — утрыманне вашай сям'і і вас, а 50% — самі варушыцеся. Але трэба адкрыта і шчыра пра гэта казаць".

Ён заклікаў чыноўнікаў не адштурхоўваць народ: "Іншага народа няма, і не такі ўжо дрэнны ў нас народ. Трэба з імі працаваць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі