Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 22 лістапада

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 22 лістапада

"Гэта нам трэба баяцца, што такі вялізны монстр, як Расія, можа паглынуць Беларусь. Але мы гэтага не баімся", — сказаў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне пра беларуска-расійскія адносіны. Паводле слоў Лукашэнкі, у адносінах дзвюх краін "новага нічога добрага не зрабілі, больш негатыву".

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным 22 лістапада. На сустрэчы будуць абмеркаваныя прэтэнзіі Расіі да Беларусі і наадварот. "Абмяркуем гэтыя пытанні і дамовімся... Пастараемся", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама згадаў, што "час ад часу ў нас узнікаюць канфлікты на межах (вобразна кажу, бо межаў няма) пры пастаўках беларускай прадукцыі". "Мы выдатна разумеем, хто за гэтым стаіць", — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 22 лістапада
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі