Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне паразмаўлялі пра Вялікдзень

Лідары дзвюх дзяржаў абмяняліся віншаваннямі з нагоды свята Уваскрэсення Хрыстова, пажадаўшы народам абедзьвюх краін дабра і росквіту. Першы тэлеканал не паведамляе, каб падчас гутаркі абмяркоўваліся палітычныя ці эканамічныя тэмы. Толькі адзначаецца, што размова адбылася з ініцыятывы расійскага боку.

На сайце расійскага прэзідэнта паведамляецца, што падобную тэлефонную гутарку Уладзімір Пуцін меў і з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі