У панядзелак, 24 жніўня, у Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніцы прадстаўніцтва Еўрасаюза ў нашай краіне Майры Мора. Нагодай стала завяршэнне дыпламатычнай місіі Моры. Лукашэнка высока ацаніў яе дзейнасць.
Лукашэнка: "Вы зрабілі нямала для таго, каб мы не толькі пачалі размову, размаўляць з вялікай Еўропай, але і разумець у нечым адзін аднаго, наладжваць адносіны".
Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза адзначыла, што з'язджае з Беларусі ў час, калі адбываецца паляпшэнне адносінаў паміж Мінскам і Брусэлем. Майра Мора пажадала, каб і надалей захаваліся такія адносіны. "Мы суседзі і павінны жыць у міры і згодзе", — сказала яна.
Фота, відэа: БЕЛТА