Лукашэнка хоча спакойны парламент: сядзі і глядзі, што прэзідэнт скажа

Лукашэнка хоча спакойны парламент: сядзі і глядзі, што прэзідэнт скажа

18 кастрычніка падчас наведвання Акадэміі кіравання Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 17 лістапада. З аднаго боку, ён хоча, каб дэпутаты сталі больш актыўнымі, з іншага — яму імпануе "спакойны парламент".

"Так жа прасцей: сядзі і глядзі, што прэзідэнт скажа,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Трэба, каб і ў дэпутатаў бурліла, каб яны кідаліся наперад і абаранялі кожны свайго выбаршчыка, а ў цэлым — народ Беларусі і нашу дзяржаву. Можа быць, і не трэба прэзідэнта кожны раз выпіхаць наперад".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы хоча, каб беларускі парламент "быў ціхім, спакойным, стабільным, але дзе трэба, каб і па пысе каму-небудзь маглі даць".

На жаль, прафесійных баксёраў сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі