Лукашэнка хоча праверыць, як беларускія афіцэры бегаюць і скачуць (відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер наведаў Міністэрства абароны Беларусі, дзе сустрэўся з кіраўнічымі кадрамі Узброеных Сілаў. Ён выказаўся на актуальныя тэмы і найбольш гаварыў пра беларускае войска і яго баяздольнасць.

Паводле слоў Лукашэнкі, афіцэр — гэта "белая костка" любой арміі, таму трэба асаблівую ўвагу надаваць падрыхтоўцы афіцэрскага складу і іх службе. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падтрыманне добрай фізічнай формы павінна стаць штодзённай нормай кожнага афіцэра.  

Лукашэнка: "Я папрашу дзяржсакратара [Савета бяспекі] заняцца прапрацоўкай праграмы, каб я мог дзесьці праверыць нашых афіцэраў: як яны бегаюць, як яны скачуць, як яны кіруюць транспартам, як яны страляюць, валодаюць зброяй... Мы павінны ў гэтым годзе паглядзець на наш афіцэрскі корпус, пачынаючы ад цэнтральнага апарату і заканчваючы канкрэтнымі падраздзяленнямі".

Таксама кіраўнік дзяржавы выказаўся пра недапушчальнасць карупцыі і здрады ў сілавых структурах. Ён прывёў прыклад Украіны і адзначыў, што менавіта з гэтых ганебных з'яваў там пачаўся працяглы крызіс. Аляксандр Лукашэнка нагадаў прысутным, што на яго асаблівым кантролі знаходзіцца і пытанне стану дысцыпліны і правапарадку ў войску.
 

На відэа словы Лукашэнкі пра афіцэраў і іх значэнне гл. ад 11.00.

Лукашэнка заявіў, што трэба займацца падрыхтоўкай 100 тысяч "партызанаў"

Міністр абароны падарыў Лукашэнку аўтамат Калашнікава (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі