Вы тут

Лукашэнка хоча пакінуць у Беларусі расійскія С-400 і "Іскандэры"

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з вайскоўцамі / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што расійскія зенітна-ракетныя комплексы С-400 і ракетныя комплексы "Іскандэр" застануцца ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў на нарадзе з вайскоўцамі 10 траўня. 

Лукашэнка пахваліў С-400 і сказаў, што бачыў яе дзеянне падчас расійскай вайны ва Украіне. "Мы з Расіяй дамовіліся, што, напэўна, мы пакінем С-400, якія ў нас ёсць. Ён з Мінска будзе бачыць да Берліна. Гэта зброя, якое прызначана для буйных армій, тэрыторый. Дапусцім, як расійская. А нам бачыць, што там, у Берліне, можа быць, і не трэба", — перадае БЕЛТА ягоныя словы. 

Таксама ён заявіў, што плануе купіць у Расіі ракетныя комплексы "Іскандэр", якія знаходзяцца ў Беларусі: "І, зноў жа, я дамовіўся з расіянамі, што мы купляем у іх "Іскандэры". Яны выводзіцца з Беларусі не будуць. Яны могуць быць задзейнічаныя для абароны нашай прасторы".

Гаворка, мяркуючы па ўсім, ідзе пра комплексы, якія расіяне выкарыстоўвалі ў вайне супраць Украіны.

Сёння ж начальнік Генштаба паведаміў, што Беларусь разгортвае на мяжы з Украінай сілы спецаперацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.