Лукашэнка: Гэты мост мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

Лукашэнка: Гэты мост мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка наведаў Жыткавіцкі раён, дзе знаходзіцца амаль 900-метровы аварыйны мост праз Прыпяць. Расколіны ў канструкцыі выявілі ў снежні мінулага года, рух па мосце спынілі. Цяпер для перавозкі людзей і транспарту выкарыстоўваюць пантонны мост і паром. Пра ўсё гэта і праінфармавалі Лукашэнку. Яму паведамілі, што цэнтральны пралёт моста будзе ўзарваны, яго заменяць металічнай канструкцыяй, якую ў ліпені прывязуць з Расіі. Яна больш надзейная і менш важыць.

“Калі важнасць гэтага моста высокая, значыць, мост трэба рабіць добры. Тут нам паскупіцца нельга, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — …Мы з вамі дамовіліся: гэты мост мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі [1917 года ў Расіі]. Як у нас прынята — падарунак народу трэба”.

Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі, што ў Беларусі ёсць яшчэ чатыры ідэнтычныя масты і каля 20 падобных. Ім патрэбна абслугоўванне ці рэканструкцыя. Лукашэнка прапанаваў усе масты абследаваць і ўтварыць чаргу, паводле якой імі будуць займацца. “Наступны мост — гэта гомельскі”, — адзначыў ён.

Лукашэнка: Гэты мост мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі