Лукашэнка гаварыў пра тэхналагічную адсталасць і "дрымучасць" (відэа)

Аляксандр Лукашэнка канстатуе тэхналагічную адсталасць сістэмы Белкаапсаюза.



"Пакуль у сферы вытворчасці Белкаапсаюза — тэхнічная, тэхналагічная адсталасць, а на некаторых прадпрыемствах — дрымучасць, неканкурэнтаздольнасць прадукцыі, што вырабляецца, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — З-за гэтага растуць складскія запасы. Часцяком вырабляецца тое, што абсалютна нікому не трэба. А гэта ўжо злачынства".



Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што кааператыўны гандаль з'яўляецца важнейшай крыніцай забеспячэння вяскоўцаў — кожнага чацвёртага жыхара Беларусі — харчовымі і прамысловымі таварамі. Ён запатрабаваў удасканаліць дзейнасць Белкаапсаюза, вывесці яго з "фінансавай ямы".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі