Вы тут

Лукашэнка двойчы за 4 гады пагражаў турмой віцэ-прэм'еру Русаму (відэа)

Фота: pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка нярэдка пагражае чыноўнікам за правал эканамічных заданняў, за невыкананне сваіх даручэнняў турмой. А вось персанальна, здаецца, часцей дастаецца віцэ-прэм'еру Міхаілу Русаму. У 2014-м Лукашэнка пагражаў яму турмой у выпадку, калі не будзе адноўлена пагалоўе свіней у краіне. Паколькі Міхаіл Іванавіч працуе дагэтуль, значыць задачу ён выканаў. Новы выклік для яго — лён. У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" было паказанае больш поўнае відэа з нядаўняй нарады. Гаворка ішла пра парушэнне тэхналогіі вырошчвання льну.

— Я так разумею, у краіне сабатаж? — спытаўся ў Русага Лукашэнка.

Сабатажу няма, — адказаў віцэ-прэм'ер.

А што?.. — не паверыў кіраўнік дзяржавы.

Калі спецыялістамі Акадэміі навук у наступным годзе не будуць пракантраляваныя тэхналогіі вырошчання льна, а Міхаіл Русы гэта не забяспечыць, перспектыва будзе такая: "У кайданках пойдзеце ў турму".