Вы тут

Лукашэнка: Давялося прасіць прабачэння ў Пуціна (відэа)

Аляксандр Лукашэнка распавёў, чым скончылася яго сённяшняя дыскусія з расійскім прэзідэнтам. Відэа ў Twitter выклаў Дзмітрый Смірноў, спецкарэспандэнт "Комсомольской правды", журналіст крамлёўскага пула.

"[Выступіў] у нядобрай форме, так што пасля давялося прасіць прабачэння ў гаспадара сённяшняй сустрэчы. Вельмі бурная была дыскусія, але вам лепш не чуць гэтага", — сказаў Лукашэнка.

На пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, якое 6 снежня прайшло ў Санкт-Пецярбургу, Аляксандр Лукашэнка вельмі жорстка выказаўся наконт цаны для Беларусі на расійскі прыродны газ. "Быццам мы ваявалі супраць Германіі разам", — сказаў ён Пуціну. Апошні прапаноўваў абмеркаваць гэтую праблему за закрытымі дзвярыма, без журналістаў.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 06.12