Лукашэнка папрасіў у Пуціна зніжку на газ: Быццам ваявалі супраць немцаў разам

Лукашэнка папрасіў у Пуціна зніжку на газ: Быццам ваявалі супраць немцаў разам

Галоўнай падзеяй пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, якое 6 снежня прайшло ў Санкт-Пецярбургу, была дыскусія Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Беларускага кіраўніка абурае, што ў саюзе няма роўных умоваў гаспадарання, а без гэтага не можа быць саюзу. Іншае праблемнае пытанне — цана для Беларусі на прыродны газ. Лукашэнка нагадаў, што тарыф "Газпрама" для транспарціроўкі газу ў нашу краіну складае амаль 3 долара за тысячу кубаметраў на 100 кіламетраў. Пры гэтым у Расіі дзейнічае ўнутраны тарыф — каля 1 долара.

Уладзімір Пуцін у адказ сказаў: "Калі б мы фармавалі цану па рынкавых прынцыпах, гэта было б не 129, а 200 долараў". Ён нагадаў, што для Германіі гэтая лічба складае 250 долараў. Таму, адзначыў расійскі прэзідэнт, 129 долараў для Беларусі — "вялікая перавага для саюзнікаў па ЕАЭС". Пуцін не супраць уніфікацыі, але "для гэтага трэба час і іншы ўзровень інтэграцыі", інфармуе БЕЛТА.  

Уладзімір Пуцін звярнуўся да кіраўніка Беларусі: "Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Калі прэса пакіне залу, мы падыскутуем". Але беларускі кіраўнік выклаў свае аргументы яшчэ ў прысутнасці журналістаў. Між іншым ён нагадаў: "Быццам мы ваявалі супраць Германіі разам". Таксама Лукашэнка заявіў, што Беларусь мае горшыя ўмовы, чым Германія. Але Пуцін упарта прапановаў "падыскутаваць у закрытым рэжыме".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі