Вы тут

Лукашэнка даў чарговы прагноз пра вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне

Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю / БЕЛТА

Чарговы прагноз пра вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне даў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі "Анадолу", перадае БЕЛТА.

На прэс-канферэнцыі 1 сакавіка кіраўнік Беларусі выказаў меркаванне, што пераможцам выбараў стане цяперашні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Не змяніў ён сваёй думкі і цяпер, хаця выказвае яе больш асцярожна: "Ніхто там нічога не выйграў. Пасля першага тура лідзіруе Зяленскі, Парашэнка ад яго адстае. Як скончыцца другі тур, ніхто не вырашыцца прадказаць. Я ўсё ж такі схільны думаць, што гэтыя прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка".

Беларускі кіраўнік сказаў, што Уладзіміра Зяленскага як палітыка не ведае — бачыў толькі ў кіно."Але я вам скажу ад жыцця: у нас з Парашэнка быў калі-то агульны сябар — гэта Міхаіл Саакашвілі. Калі Саакашвілі праводзіў выбары, будучы прэзідэнтам (Грузіі. — БЕЛТА), канстытуцыю памяняў, яшчэ нешта — пачалі з народам займацца жартамі. Гэта прывяло да таго, што яму давялося пакінуць Грузію і хавацца ў іншых краінах. Каб Парашэнку не давялося залазіць на дах і з даху заклікаць украінцаў абараніць яго, ён зробіць усё для таго, каб украінцы яго падтрымалі. Ён павінен зрабіць усё для таго, каб народ падтрымаў яго", — выказаў сваё меркаванне Лукашэнка.

Ён прапанаваў украінцам не галасаваць, калі яны не ўпэўненыя ў абодвух кандыдатах. Лепш, маўляў, хай пройдуць паўторныя выбары. 

Больш цікавых падзей за 8 красавіка ў праграме "Еўразум"