Лукашэнка даручыў за лета разгрузіць склады

"Усе даручэнні павінны быць персаніфікаваныя. Напрыклад, Мясніковіч адказвае за разгрузку складоў МАЗа, Якабсон — за тое, Сямашка — за гэта. Не забудзьцеся пры гэтым МЗС", — размеркаваў задачы Лукашэнка.





Па словах кіраўніка дзяржавы, якія перадае БЕЛТА, ён не можа ўвесь час слухаць абяцанні ад прэм'ер-міністра, яны павінны быць рэалізаваныя.





Лукашэнка звярнуў увагу прысутных на тое, што да верасня павінен адбыцца значны рывок у разгрузцы складоў. "Лета — першы этап разгрузкі складоў з улікам вытворчасці ў гэты перыяд. Другі этап — канец трэцяга квартала. І выхад на звычайныя нарматывы на 1 студзеня 2014 года. Разгрузка складоў — гэта не значыць расштурхоўванне фізічных адзінак па ўсіх кутах! Грошы павінны за гэта паступіць у краіну", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Фота — gazetaby.com