Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных

Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных

Сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў у Беларусі неабходна ўдасканальваць. Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў палчас праверкі ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных Сіл на 230-м агульнавайцсковым Абус-Лясноўскім палігоне, перадае БЕЛТА.

"Не стану аспрэчваць, што гэтая сістэма існуе, але тое, што мы яе даўно не ўзварушвалі і не прыстасавалі да сучаснай вайны, гэта факт. Ёсць у нас праблемы і з тэрмінамі навучання, праграмамі і з выкладчыкамі, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Трэба браць выкладчыкамі падрыхтаваных людзей з частак, каб яны маглі вучыць таму, што трэба на вайне".

Лукашэнка сказаў, што падрыхтоўку ваенных кадраў трэба ўвесь час прыстасоўваць да сучасных рэалій. Гэта тычыцца не толькі ваенных і ваенізаваных вышэйшых навучальных устаноў, але і ваенных факультэтаў у грамадзянскіх ВНУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі