Лукашэнка: Дакладна так, як пасяўная кампанія, дакладна так і спорт

Лукашэнка: Дакладна так, як пасяўная кампанія, дакладна так і спорт

Старшыні аблвыканкамаў павінны займацца развіццём спорту ў рэгіёнах не менш, чым пасяўной кампаніяй. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка. 13 красавіка ён праводзіць нараду, прысвечаную развіццю зімовых відаў спорту.

“Гэта іх хлеб і праца, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Дакладна так, як пасяўная кампанія, дакладна так і спорт, якому мы павінны надаваць сур’ёзную ўвагу”.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу “адказным асобам” ва ўрадзе і ў Адміністрацыі прэзідэнта, каб яны вызначылі крытэрыі — кожная вобласць мусіць прадэманстраваць сябе ў летніх і зімовых відах спорту. “І мы будзем даваць ацэнку працы губернатараў”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваёй прамове Лукашэнка папракнуў кіраўнікоў рэгіёнаў за тое, што яны недастаткова займаюцца спартыўнай сферай, мала праяўляюць ініцыятывы. Ён папярэдзіў, што на гэтую тэму “гэта будзе апошняя… размова з губернатарамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі