Лукашэнка: да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх было падключана 11 чалавек

Лукашэнка: да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх было падключана 11 чалавек

На раніцу 2 красавіка да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх было падключана 11 чалавек. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір" заявіў Аляксандр Лукашэнка. "У нас каля трох тысяч апаратаў ШВЛ, плюс наркозна-дыхальныя можна выкарыстоўваць у крайнім выпадку", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы zviazda.by. На сённяшні момант "цяжкіх няма", падкрэсліў Лукашэнка..

У згаданым інтэрв'ю беларускі кіраўнік паведаміў, што ў нашай краіне ад пнеўманіі, звязанай з каранавірусам, памерлі чатыры чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі