Лукашэнка: бягу 15 кіламетраў у эміратах і думаю, як там нашы спартсмены

Лукашэнка: бягу 15 кіламетраў у эміратах і думаю, як там нашы спартсмены

Аляксандр Лукашэнка падчас Алімпійскага сходу, які ў аўторак праходзіць у Мінску, распавёў пра свой нядаўні адпачынак у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У яго штодня былі ўзмоцненыя трэніроўкі.

"Я ў сваім узросце — 15 кіламетраў з раніцы, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Дыхаць няма чым, спякота несусветная. Вось бягу і думаю [пра беларускіх спартсменаў], як яны там [выступаюць] у Досе [на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, ён праходзіў у Катары]".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі ён так правёў цэлы тыдзень: дзве гадзіны трэніроўкі раніцай, трэніроўка ўвечары і лазня. "Думаю: вытрымаю ці не вытрымаю, — працягвае расказваць кіраўнік дзяржавы пра ААЭ. — Праўда, напісалі, што я там паміраю. Зразумеў, што сапраўдны спартсмен і ў такіх умовах павінен бегаць і даваць вынік".

Падрабязна пра Алімпійскі сход можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі