Лукашэнка: Без амерыканцаў ва Украіне немагчымая стабільнасць (відэа)

31 сакавіка кіраўнік Беларусі даў інтэрв'ю вядучаму карэспандэнту "Блумберг ТБ" з Лондана Раяну Філіпу Чылкату. Сярод іншага, карэспандэнта цікавілі погляды Аляксандра Лукашэнкі на ўкраінскі крызіс. Беларускі кіраўнік заявіў, што без удзелу ЗША ўстанавіць стабільнасць ва Украіне немагчыма, перадае БЕЛТА.

Лукашэнку насцярожыла, што да вырашэння ўкраінскага крызісу адкрыта не былі далучаныя ЗША: "Я лічу, што без амерыканцаў ва Украіне немагчымая ніякая стабільнасць. І сустракаючыся ў апошні час з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі, афіцыйнымі прадстаўнікамі, якія ў нас бывалі, я настойліва даводзіў да іх гэты пункт гледжання, заяўляючы пра тое, што я не ведаю, чаго хочуць амерыканцы тут, ва Усходняй Еўропе, ва Украіне ў прыватнасці, але калі амерыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасць, яны неадкладна павінны далучыцца да гэтага працэсу".

Акрамя таго, падчас інтэрв'ю абмяркоўвалася падтрыманне ваенна-палітычнай стабільнасці ў свеце ў цэлым, перспектывы развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза і валютнай інтэграцыі ў ім.

Растлумачыў Лукашэнка сваё бачанне бягучай эканамічнай і ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Закраналіся і пытанні асабістага характару.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі