Лукашэнка: беларусы едуць за мяжу, каб зарабіць "няшчасныя 900 ці 1000 еўра"

Лукашэнка: беларусы едуць за мяжу, каб зарабіць "няшчасныя 900 ці 1000 еўра"

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу паменшыць "цякучасць кадраў", асабліва ў рэгіёнах краіны. У чацвер на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы гаворка ішла пра арэнднае жыллё, будаўніцтва якога збіраюцца актывізаваць. Мяркуецца, што яго будуць атрымліваць найперш працаўнікі сацыяльнай сферы. Урад ужо падрыхтаваў адпаведную пастанову.

"Вельмі важна, каб мы звярнулі ўвагу на рэгіёны, — гаварыў Лукашэнка. — Тады і цякучасць кадраў паменшыцца, і людзі не будуць за мяжу з'язджаць, каб зарабіць няшчасныя 900 ці 1000 еўра, а потым патраціць іх на звычайныя патрэбы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі