Лукашэнка атрымаў ордэн, які ўручалі Алексію II і Салжаніцыну (фота, відэа)

На сустрэчы з патрыярхам Сербскім Ірынеем Лукашэнка паабяцаў, што беларусы ніколі "не падвядуць" сербаў і дапамогуць ім у цяжкі час. Патрыярх уручыў кіраўніку дзяржавы найвышэйшую ўзнагароду Сербскай праваслаўнай царквы — ордэн Святога Савы першай ступені.

Лукашэнка падзякаваў за ўзнагароду, назваў яе "авансам" ды паабяцаў і надалей падтрымліваць Праваслаўную царкву.



Аляксандр Лукашэнка: "Мы — людзі праваслаўныя, будзем рабіць усё, каб умацоўваць нашу веру і носьбіта гэтай веры — нашу Царкву. Я ўдзячны вам за гэты вялізны аванс, ён прымушае мяне яшчэ больш працаваць на згуртаванне беларускага і сербскага народаў".

Як адзначае тэлеканал АНТ, гэты ордэн на сённяшні дзень атрымалі толькі 10 чалавек, сярод іх — былы кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Алексій II і рускі пісьменнік Аляксандр Салжаніцын.
 


На відэа ўручэнне Лукашэнку ордэна гл. ад 6.40.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі