Вы тут

Лукашэнка асабіста тэлефанаваў хакеісту, каб ён прыехаў у зборную

Ягор Шаранговіч (у цэнтры) у зборнай быў капітанам / hockey.by

Аляксандр Лукашэнка асабіста тэлефанаваў хакеісту Ягору Шаранговічу, каб ён прыехаў у зборную Беларусі і згуляў на чэмпіянаце свету ў Латвіі. Пра гэта распавёў генеральны менеджар клуба НХЛ "Нью-Джэрсі" Том Фіцжэральд. Шаранговіч паспяхова выступаў за гэты клуб. А паколькі ён спыніў барацьбу за Кубак Стэнлі, то форвард мусіў прыехаць у зборную. Незразумела, чаму тэлефанаваў Лукашэнка. Ці ўсё ж былі прычыны?

"Калі вам тэлефануе прэзідэнт краіны і просіць вас згуляць, вы робіце гэта", — кажа Фіцжэральд.

Ягор Шаранговіч прыехаў у Рыгу адным з апошніх. Ён быў капітанам зборнай. У сямі матчах набраў толькі тры ачкі (2+1). Чэмпіянат свету для беларускай зборнай атрымаўся правальным.

"Выцягнуць каманду ў адзіночку было складана, хоць форвард прыкладаў сур'ёзныя намаганні і стараўся ў кожным матчы", шукае апраўданні гульцу клуба НХЛ Федэрацыя хакея Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.