Лукашэнка анансаваў закон аб забароне гераізацыі нацызму
У Беларусі рыхтуецца закон супраць гераізацыі нацызму. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 лістапада.
"Бліжэйшым часам наш парламент разгледзіць законапраект пра недапушчальнасць гераізацыі нацызму ў Беларусі. Гераізацыяй так званай сёння грашаць вельмі многія краіны. Асабліва размешчаныя побач з намі. А дарма", — прыводзіць яго словы ТГ-канал "Пул Першага".
Але ў Беларусі ўжо ёсць закон "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму". Артыкул 14-1 у ім называецца "Супрацьдзеянне рэабілітацыі нацызму".
Навошта ўладзе спатрэбіўся яшчэ адзін закон? Хутчэй за ўсё, для змагання з бел-чырвона-белай атрыбутыкай, якая цяпер стала пераважаць на пратэстах. Можна меркаваць, што за яе выкарыстанне хочуць увесці крымінальнае пакаранне.
Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Лукашэнка паслядоўна называе нацысцкім, бо ім карысталіся калабаранты падчас Другой сусветнай вайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.