Вы тут

Лукашэнка адправіў у адстаўку свайго памочніка па Мінскай вобласці

Ігар Яўсееў / sb.by

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады свайго памочніка па Мінскай вобласці Ігара Яўсеева, паведамляе БелТА. 

Яўсееў прапрацаваў на пасадзе памочніка крыху больш за тры гады. На гэтую пазіцыю ён прыйшоў з пасады кіраўніка УУС Мінскай вобласці. За плячыма ў Яўсеева таксама служба ў спецназе ГРУ ВПС СССР і ў ахове Лукашэнкі ў першыя гады яго прэзідэнцтва. У 2010 годзе ён удзельнічаў у разгоне Плошчы, а ў 2011-м — у падаўленні "маўклівых" акцый.

Апошнім часам Яўсееў з'яўляўся ў СМІ пераважна ў сувязі з прыёмамі грамадзян, якія праводзіў як памочнік Лукашэнкі: гаварыў пра рамонт дарог і іншыя камунальныя праблемы. Што стала прычынай яго адстаўкі, не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.