Лукашэнка абяцае правесці ў Брэсце мясцовы рэферэндум па акумулятарным заводзе

Лукашэнка абяцае правесці ў Брэсце мясцовы рэферэндум па акумулятарным заводзе

Лёс акумулятарнага завода на ўскрайку Брэста будзе вырашаць мясцовы рэферэндум. Гэта Аляксандр Лукашэнка паабяцаў на сустрэчы з праціўнікамі акумулятарнага завода, якая адбылася 22 чэрвеня каля будынка гарвыканкама. 

Сустрэча працягвалася каля 30 хвілін.

"Мы таксама ўзнялі пытанне, каб не было пусканаладкі завода да правядзення рэферэндуму. Нас запэўнілі, што да рэферэндуму яе не будзе", — распавёў парталу TUT.by праваабаронца Раман Кісляк, які прысутнічаў на сустрэчы.

"Мы прынялі рашэнне. Хай вырашаць жыхары. Па акумулятарным — як вырашыце, так і будзе. Я вам гэта гарантую і абяцаю. Я займу нейтральную пазіцыю, арганізую рэферэндум. А вы, толькі без гвалту, шуму. Вызначым месца, будзеце клікаць людзей, дэбатаваць. Як на выбарах", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Дакладную дату рэферэндуму Лукашэнка не назваў. "Нам сказалі, што пасля выбараў", — удакладняе Кісляк.

Дарэчы, у 2019 годзе такі рэферэндум хацелі правесці мясцовыя актывісты. Але Брэсцкі райвыканкам адмовіўся рэгістраваць ініцыятыўную групу, бо пытанне завода мае значэнне ў цэлым для Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі