Вы тут

Лукашэнка абурыўся, што Расія закрывае харчовы рынак

president.gov.by

Расія закрывае для Беларусі свае харчовыя рынкі, нягледзчы на прынятыя раней пагадненні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 траўня падчас прызначэння чыноўнікаў. 

"На нашых традыцыйных рынках вы бачыце, што вельмі складана сёння працаваць. Тым больш, Расія сябе такім чынам паводзіць незразумелым. Нават планы выпрацавалі з імі — балансы паставак малака, мяса, і мы іх не выконваем, бо закрылі рынак. Гэта ж не справа, калі мы дамаўляемся па аб'ёме, колькі паставім на расійскі рынак, і мы не можам паставіць з-за тармажэння", — перадае словы кіраўніка Беларусі яго прэс-служба. 

Лукашэнка падкрэсліў што гэта сур'ёзнае пытанне, якое трэба абмяркоўваць на ўзроўні ўрадаў.

У сувязі з гэтым ён прапанаваў сельгасвытворцам не фарсіраваць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці мяса і малака, бо іх будзе складана прадаць за мяжу. 

Беларускі кіраўнік прапанаваў шукаць нешта новае, каб займацца імпартазамяшчэннем. "Мы яшчэ сотні мільёнаў долараў трацім на куплю па імпарту, асабліва гародніны, садавіны і гэтак далей. Трэба ў сябе гэта вырабляць", — прапанаваў ён.