Лукашэнка абураны закрыццём Расіяй мяжы, будзе тэлефанаваць Пуціну

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў рашэнне расійскіх уладаў з-за каранавіруса закрыць для перамяшчэння людзей мяжу з Беларуссю. У панядзелак ён правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і дзяржсакратаром Саўбеза Андрэем Раўковым. Яны абмеркавалі адэкватную рэакцыю на рашэнне Масквы.

"Дзіўна, што ў расійскім урадзе ніхто не ведае, што ў Беларусі і Расіі мяжы няма..., гаварыў Лукашэнка. — У нас няма мяжы, таму закрываць няма чаго...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.