Лукашэнка абрынуўся на СМІ: выдварайце адсюль, калі яны клічуць на майданы

Лукашэнка абрынуўся на СМІ: выдварайце адсюль, калі яны клічуць на майданы

23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка эмацыйна і жорстка выказаўся наконт шэрагу недзяржаўных і замежных СМІ. Ён незадаволены працай Адміністрацыі прэзідэнта і іншых органаў наконт "інфармацыйнага поля", паведамляе БЕЛТА. Ён не згодны, што гаворка ідзе пра інтэрнэт, звярнуў увагу і на папяровыя выданні. Асабліва Лукашэнку абурыла "Комсомольская правда в Беларуси". "Ужо хутка ў жаўцізну ператворыцца, — гаварыў ён. — Бачыце, кіраўнік іх, седзячы ў Маскве, а можа ў Крамлі, выступіў з заявай, і пачалася тэндэнцыйная падача інфармацыі".

Аляксандр Лукашэнка раіць, каб журналісты ("пісакі") ехалі "ў поле, дзе сёння ідзе сапраўды бітва, барацьба за ўраджай... небывалы ўраджай" і рабілі фота "камбайнера-тысячніка", расказвалі аб "простых людзях-рабацягах, якія кормяць краіну".

"Слухайце, мы гаспадары ў гэтай краіне! — гаварыў Лукашэнка ўдзельнікам нарады. — Выконвайце свае абавязкі. Не можаце — скажыце... Будуць іншыя гэтым займацца".

Кіраўнік дзяржавы згадаў шэраг замежных СМІ, іх стрымы, верагодна, з вулічных акцый у Беларусі. Ён пабачыў у іх не толькі тэндэцыйнасць, але і заклікі да "масавых беспарадкаў". "Чаму вы церпіце? — пытаўся Аляксандр Лукашэнка ў прысутных. — Вы ж іх акрэдытавалі тут". Ён заклікаў не чакаць "ніякага канца электаральнай кампаніі". "Выдварайце адсюль, калі яны не выконваюць нашы законы і клічуць людзей на майданы", — заявіў беларускі кіраўнік. Ён спаслаўся на тое, што абураны абразамі і на свой адрас, і на адрас старшынь участковых выбарчых камісій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі