Лукашэнка: 20% мінчукоў атрымліваюць менш за 400 рублёў у месяц

Лукашэнка: 20% мінчукоў атрымліваюць менш за 400 рублёў у месяц

Для Мінска застаецца актуальнай задача павышэння заробкаў нізкааплатным катэгорыям работнікаў, хаця ў сталіцы даходы на душу насельніцтва ў паўтара разы вышэй, чым у сярэднім па краіне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 снежня на нарадзе з актывам Мінска, інфармуе БЕЛТА.

"Дваццаць адсоткаў жыхароў горада дагэтуль атрымліваюць менш за чатырыста рублёў у месяц. Таму задача па павышэнні заробкаў нізкааплатных катэгорый работнікаў актуальная і для Мінска. Тым больш што кошты на тавары і паслугі тут самыя высокія ў краіне", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што ў Мінску цяпер працуюць каля 12 тысяч крамаў, 3 тысячы аб'ектаў грамадскага харчавання і 98 гандлёвых цэнтраў. Але канкурэнцыі за пакупніка паміж імі амаль не адчуваецца. "Такая маштабная канкурэнцыя слаба ўплывае на цэнавую сітуацыю. Па-ранейшаму рэальных скідак няма альбо яны сімвалічныя, а заходнееўрапейскі шопінг у мінчукоў лічыцца больш прывабным", — паскардзіўся ён. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад гарадскіх уладаў стварыць такія ўмовы, каб мінчукам хацелася выдаткоўваць грошы ў сваім горадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі