"Ліверпуль" разграміў "Лестар" і адарваўся ад яго на 13 ачкоў

"Ліверпуль" разграміў "Лестар" і адарваўся ад яго на 13 ачкоў

У англійскай футбольнай Прэм'ер-лізе адбыўся матч лідараў. "Лестар" прымаў на сваім полі "Ліверпуль" і быў разгромлены — 0:4. Галы на рахунку Фірміна (31-я і 75-я хвіліны), Мілнера (71-я, з пенальці), Аляксандра-Арнальда (78-я).

Каманда Юргена Клопа адарвалася ад "Лестара" ўжо на 13 ачкоў. У "Ліверпуля" пасля 18 паядынкаў 52 балы: 17 перамог, 1 нічыя і ніводнага паражэння, забіта 46 мячоў і прапушчана 14. Далей ідуць "Лестар" (39 ачкоў) і "Манчэстар Сіці" (38). У пятніцу "МанСіці" гуляе ў гасцях з "Вулвергемптанам" і мае шанцы, каб выйсці на другое месца ў турнірнай табліцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі