Вы тут

Літву пакінуў 321 нелегальны мігрант

Літву пакінуў 321 нелегальны мігрант​

З Літвы выехаў 321 чалавек з ліку мігрантаў, якія незаконна перасеклі літоўска-беларускую мяжу, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на МУС краіны ў аўторак.

Гэтыя людзі пакінулі Літву па ўласным жаданні або былі высланыя, удакладняе міністэрства. Падзейнічала літоўскаму боку ў тым, каб мігранты выправіліся на радзіму, дэлегацыя амбасады Ірака ў Варшаве. Паводле звестак МУС, у краіну паходжання хочуць вярнуцца яшчэ 77 чалавек.

Літва купляе білеты мігрантам, якія хочуць вярнуцца назад, а таксама выплачвае 300 еўра. Сёлета ў краіну незаконна трапіла каля 4200 мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.