Літва можа пабудаваць плот нават на забалочаных участках на мяжы з Беларуссю
![На літоўска-беларускай мяжы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/litva.jpg.webp?itok=Ke6hT1SV)
На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt
Літва можа пабудаваць плот нават на забалочаных участках на мяжы з Беларуссю. Магчымасць узвядзення фізічных бар'ераў разглядае Дзяржаўная памежная служба Літвы, паведамляе LRT.
На сённяшні дзень плот і калючы дрот усталяваны літоўцамі на 550 кіламетрах 679-кіламетровай мяжы з РБ. Застаецца больш за 100 кіламетраў мяжы ўздоўж рэк, азёр, балот. Там памежная зона кантралюецца камерамі відэаназірання і іншымі тэхнічнымі сродкамі.
У жніўні Беларусі была ўручаная нота пратэсту Літвы ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы, які адбыўся якраз на ўчастку літоўска-беларускай мяжы, дзе з-за прыродных асаблівасцяў немагчыма ўсталяваць плот.
Аднак цяпер Памежная служба Літвы стварыла працоўную групу, якая вывучае магчымасць устанаўлення фізічных бар'ераў і там.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.