Літва абвясціла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Літва абвясціла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Сейм Літвы ўхваліў прапанову ўрада і абвясціў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Ён уводзіцца сёння апоўначы, піша delfi.lt.

Рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць месяц. Ён закранае мяжу з Беларуссю і 5 км углыб тэрыторыі Літвы. Таксама ён будзе дзейнічаць у месцах рассялення мігрантаў.

Надзвычайнае становішча ў Літве ўводзіцца ўпершыню пасля аднаўлення незалежнасці. Падчас яго дзейнічаюць абмежаванні на перамяшчэнні ў прымежнай зоне, на грамадскія сходы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі