Вы тут

Літва абсталюе сістэму відэаназірання на мяжы з Беларуссю

Граніца Літвы / Ілюстрацыйнае фота DELFI​

Літва абсталюе сістэму відэаназірання на мяжы з Беларуссю, паведамляе Delfi.lt.

Сістэму ўсталюе нарвежская кампанія Atea, кошт абсталявання і работ па яго ўсталёўцы ацэньваецца ў 5,05 мільёна еўра. Пасля таго як сістэма запрацуе, Служба аховы дзяржмяжы Літвы зможа пастаянна сачыць і фіксаваць аб'екты, якія набліжаюцца да дзяржаўнай мяжы або перасякаюць яе.

Відэаназіранне будзе ўсталяванае на ўчастку літоўска-беларускай мяжы працягласцю 45 кіламетраў. У 2022 годзе такія сістэмы з'явяцца на ўсёй мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.