Літоўскія памежнікі пачалі перахоп дронаў з Беларусі і Расіі

Літоўскія памежнікі пачалі перахоп дронаў з Беларусі і Расіі

Літоўскія памежнікі пачалі выкарыстоўваць абсталяванне, якое дазваляе перахопліваць дроны з боку Беларусі і Расіі. Як паведамляе Балтыйская служба навінаў са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы, закуплены тры “антыдроны”. Яны блакуюць сігнал кіравання беспілотнікам, дазваляюць перахапіць яго і пасадзіць на зямлю.

Адзначаецца, што на мяжы з Беларуссю і з Калінінградскай вобласцю Расіі бывае найбольшая колькасць несанкцыянаваных палётаў. Дроны могуць выкарыстоўвацца для назірання за дзейнасцю літоўскіх структураў, сбору канфідэнцыйнай інфармацыі або для перасылкі кантрабанды.

У 2018 годзе парламент Літвы ўзмацніў рэжым аховы ваенных аб’ектаў і ваенных тэрыторыяў: была ўведзеная забарона сбору інфармацыі шляхам фота- і відэаздымкі, а таксама палёты беспілотнікаў. Памежнікі атрымалі права збіваць дроны з агнястрэльнай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі