Літоўскія палітыкі заклікаюць ЕС увесці санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі

Літоўскія палітыкі заклікаюць ЕС увесці санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі

Літоўскія палітыкі — члены Сейма і еўрадэпутаты — заклікаюць ЕС увесці санкцыі ў дачыненні прадстаўнікоў ўладаў Беларусі, адказных за рэпрэсіі супраць апазіцыі і СМІ, якія адбываюцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Сярод тых, хто падпісаў зварот — Гедымінас Кіркілас і Ёзас Бернатоніс, кіраўнікі камітэтаў літоўскага парламента па еўрапейскіх і замежных справах, Вікторыя Чмілітэ-Нэльсан, лідар лібералаў, Гедымінас Ландсбергіс, кансерватар, лідар апазіцыі, паведамляе Delfi.

"Важна неадкладна прадэманстраваць выразную пазіцыю ўсяго Еўрасаюза, паколькі да дзеянняў аўтарытарна брутальнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі нельга ставіцца памяркоўна", — гэта цытата з ліста, які атрымаюць у Бруселі.

Палітыкі з Літвы заклікаюць аднавіць санкцыі і супраць тых, хто мае дачыненне да рэпрэсій, і супраць тых, хто ўдзельнічае "у махлярстве на выбарах".

Ініцыятарам звароту стаў старшыня Саюзу Айчыны — Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў (кансерватараў) Габрыелюс Ландсбергіс. Паводле яго слоў, нельга маўчаць, калі "ідуць арышты нявінных людзей". "Мы не можам заплюшчваць вочы і патураць дыктатарам, бо страўсіная палітыка абярнулася б не толькі маральнай капітуляцыяй Еўропы, але і здрадай тысячам беларусам, якія выходзяць пратэставаць на вуліцы за дэмакратычныя перамены", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі