Літоўскі фестываль Galapagai зноў заманьвае беларусаў візамі

24-25 ліпеня на азёрным востраве каля гарадка Езяросы у Літве адбудзецца ўжо вядомы беларусам музычны фэст Galapagai. Гасцей чакаюць два дні музыкі ды забаваў пад знакам вясёлай чарапахі. Беларусы могуць атрымаць на мерапрыемства бясплатныя візы.

Сёлета на чатырох сцэнах фестывалю акрамя беларусаў Trubetskoy выступяць брытанскія электроншчыкі Pendulum (DJ Set & Verse), амерыканскія рэперы Mobb Deep і літоўская інды-спявачка Аліна Арлова, сярод выступоўцаў гэтага года таксама брытанcкія інды-рокеры Toploader і бітбоксер The Petebox, літоўскія рэперы G&G Sindikatas і выканаўцы меладычнага сінт-попу Golden Parazyth.

“Мы за разнастайнасць, таму Galapagai складана назваць рокавым, рэпавым, электронным ці нейкім яшчэ. Уласна кажучы, яго таксама складана назваць і літоўскім, таму што да нас прыязджаюць госці ў тым ліку з Беларусі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі і іншых краін. Але абсалютна дакладна адно – ён цалкам прысвечаны добраму настрою!” — кажа кіраўнік фестывалю Альгірдас Барнішкіс.

Фестываль Galapagai праходзіць з 2011 года. У мінулыя гады ад Беларусі ў ім удзельнічалі "Ляпис Трубецкой", Akute, "Крамбамбуля" і "Без билета".

Езяросы (літ. Zarasai) знаходзяцца ў 131 кіламетры на поўнач ад Вільні, каля мяжы з Латвіяй і Беларуссю, туды можна на асабістым аўто альбо на цягніку з Вільні (да станцыі Турмантас, далей — маршруткай).

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 23 да 26 ліпеня ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі (!) імянных квіткоў на фестываль. Даведкі з месца працы/вучобы, пацверджанні плацежаздольнасці не патрабуюцца. Апошні дзень падачы дакументаў — 16 ліпеня (пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы).

Кошты квіткоў:

Стандартны квіток на 2 дні (+ месца ў кемпінгу): 700 000 руб.

Камфорт-квіток (намёт на чацвярых) за аднаго чалавека: 1 100 000 руб.

Камфорт-квіток (намёт на траіх) за аднаго чалавека: 1 150 000 руб.

Камфорт-квіток (намёт на дваіх) за аднаго чалавека: 1 200 000 руб.


 

Дзе набыць:

Он-лайн – https://bezkassira.by/galapagai__galapagai-605/

Касы – https://bezkassira.by/sale_points/

А таксама ў паб-клубе "Графіці" (http://graffiti.by/tickets, Мінск, пер.Калініна 16)

Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з любога аператара

ВКhttp://vk.com/galapagai

Facebook – https://www.facebook.com/events/452720731556752/

Сайт фестывалюwww.galapagai.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі