Літоўцы Вiplan заспяваюць па-беларуску

Літоўскі гурт Biplan абвясціў конкурс на пераклад сваёй песні на беларускую мову. Трэк "Amore" атрымаў найбольшую колькасць ратацый у Літве цягам 2013 года. Кампазіцыя мае свае рускамоўную і ўкраінскамоўныя версіі. Цяпер каманда прапануе беларускім прыхільнікам стварыць і варыянт кампазіцыі на беларускай мове.


"Мы былі ў Беларусі ўжо двойчы — гралі канцэрт з "Без билета" і выступалі на фэсце "Мост". Нам вельмі спадабалася, — кажа лідар Biplan Макс Мельман. — Мы жадаем пазнаёміцца з вашай краінай яшчэ бліжэй, але, на наш погляд, гэта немагчыма без вашай мовы. Мы заспяваем "Amore" на беларускай мове, але нам патрэбна ваша дапамога з перакладам".


Конкурс абвешчаны пры падтрымцы партала TUT.by і "Радыё АНТ". Аўтара лепшага перакладу вызначаць самі музыкі. Пераможца стане вядомым на пачатку лютага. Свае варыянты перакладу трэба дасылаць на скрыню [email protected] з пазнакай "Biplan" да 31 студзеня. Беларускамоўная прэм'ера "Amore" адбудзецца напярэдадні Дня ўсіх закаханых.


Biplan — адзін з лепшых літоўскіх папулярных гуртоў, які грае з пачатку 1990-х. Сёлета калектыў атрымаў тытул "Найлепшы поп-гурт" на галоўных літоўскіх музычных узнагародах М.А.М.А.

Я очарованный тобою


Я отправляюсь в путь в ненастье


Слезой, бегущей по щеке


Делю я счастье на две части


Я уезжаю налегке


Багаж оставлен, свет погашен


И все, что скажут обо мне


Я не услышу и неважно

Amore Amore Amore


Оставь хотя бы шанс


Amore Amore Amore


Другим стать лучше нас

И я когда-то был любим


И сам влюблялся беззаветно


Об этом песни я сложил


Их подарил дождю и ветру


Секунду можем подождать


Шепну я: «С добрым утром, друг мой»


Я снова буду петь тебе


И утро станет вновь уютным

Amore Amore Amore


Оставь хотя бы шанс


Amore Amore Amore


Другим стать лучше нас

Фота: www.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі