Вы тут

Лідзія Ярмошына рыхтуе ў ЦВК да прэзідэнцкіх выбараў “маладую змену”

Лідзія Ярмошына. Фота: БЕЛТА

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не паедзе ў якасці назіральніка на прэзідэнцкія выбары ў Расію, якія адбудуцца ў сакавіку 2018-га. На тэлеканале “Беларусь 1” яна распавяла, што ў Маскву паедуць два назіральнікі. “Я прапушчу, трэба вучыць іншых, — кажа Ярмошына. — Прыйшла маладая змена, людзі, якія ніколі не былі на выбарах у Расіі, тым больш на выбарах прэзідэнта… Гэта падрыхтоўка і навучанне членаў ЦВК да нашых выбараў — выбараў прэзідэнта Беларусі”.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца ў 2020 годзе. У тым жа годзе мусяць адбыцца і парламенцкія выбары. Лідзія Ярмошына не выключае, што адну з выбарчых кампаній перанясуць на восень 2019-га.

Лідзіі Ярмошынай 65 гадоў. Яна займае пасаду старшыні ЦВК з канца 1996-га.