Вы тут

Лідары чэмпіянату Беларусі па футболе згулялі ўнічыю

БАТЭ — "Энергетык-БДУ" / fcbate.by

У 13-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе сустракаліся лідары — БАТЭ і "Энергетык-БДУ". Яны згулялі ўнічыю 1:1. Станіслаў Драгун адкрыў лік ужо на 2-й хвіліне, а на 73-й Бабір Абдзіхолікаў забіў гол у адказ (згуляў на дабіванні пасля нерэалізаванага пенальці). У легіянера з Узбекістана ўжо 14 галоў у беларускім першынстве.

Сярод матчаў тура адзначым першую перамогу ў чэмпіянаце брэсцкага "Дынама" — у гасцях над "Віцебскам" (1:0).

У БАТЭ 28 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" — 27, у мінскага "Дынама" — 25.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.