Вы тут

Лідары брэсцкага "Дынама" пасля каранціну выйшлі на трэніроўку

Максім Вітус, Арцём Мілеўскі і Аляксандр Наёк / https://www.instagram.com/timi1010/

Лідары футбольнага брэсцкага "Дынама" пасля каранціну выйшлі на трэніроўку. Арцём Мілеўскі змясціў у Instagram сумеснае фота разам з Максімам Вітусам і Аляксандрам Наёкам. "Зноў разам, зноў побач!", — напісаў ён.

Чэмпіёны Беларусі брэсцкія дынамаўцы трапілі на каранцін пасля таго, як некалькі чалавек заразіліся каранавірусам, іншыя сталі кантактамі. Беларуская федэрацыя футбола была вымушана перанесці на больш позні тэрмін два матчы чэмпіянату краіны з удзелам "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.