Лічба дня: праз 1549 дзён Лукашэнка паб'е рэкорд Назарбаева

Лічба дня: праз 1549 дзён Лукашэнка паб'е рэкорд Назарбаева

Нурсултан Назарбаеў кіраваў Казахстанам з 24 красавіка 1990 года, то бок амаль 29 гадоў (да 16 снежня 1991 ён быў прэзідэнтам Казахскай ССР). Да сваёй добраахвотнай адстаўкі 19 сакавіка 2019 года Назарбаеў быў галоўным палітычным доўгажыхаром сярод кіраўнікоў былых краін Савецкага Саюза.

Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю з 20 ліпеня 1994 года. Сёлета спаўняецца 25 гадоў з моманту яго прыходу да ўлады. Лукашэнка паб'е рэкорд Назарбава 15 чэрвеня 2023 года, то бок праз 4 гады 2 месяцы і 27 дзён.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі