Левыя рыхтуюцца святкаваць 100-годдзе БССР

Левыя рыхтуюцца святкаваць 100-годдзе БССР

Сайт left.by паведаміў, што пачынае акцыю #БССР100. У рамках гэтай акцыі плануецца 1 студзеня 2019 года адзначыць стагоддзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

У каментары Радыё "Свабода" лідар партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін паведаміў, што кампанію абвясціла не яго партыя. Але "Справядлівы свет" таксама займаецца падрыхтоўкай да святкавання юбілею — незалежна ад групы, якая гуртуецца вакол сайта Left.by.

1 студзеня 1919 года ў Смаленску была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Яна складалася з Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Смаленскай губерняў.

Ужо 27 лютага 1919 года ССРБ была аб’яднаная з Савецкай Літвой у ЛітБелССР. А 31 ліпеня 1920 года на ўсходняй палове сучаснай Беларусі была абвешчаная БССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі