Летась беларускія мытнікі папоўнілі бюджэт на 41% больш, чым у 2014-м

Летась беларускія мытнікі папоўнілі бюджэт на 41% больш, чым у 2014-м

За 2015 год, дзякуючы мытнай службе, у беларускі бюджэт паступіла 64,5 трлн рублёў (на 41% больш, чым за 2014 год). Пра гэта ў аўторак паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.

Паводле яго слоў, за мінулы год мытнікамі было выяўлена 35 тысяч парушэнняў, з незаконнага абароту канфіскавана тавараў на суму больш за 936 млрд рублёў. Сярод іншага за год было канфіскавана 870 кг псіхатропных рэчываў, 35 адзінак халоднай зброі.

Паводле пагаднення з Расіяй аб санкцыйных таварах, беларускія мытнікі выявілі 958 адміністратыўных правапарушэнняў, 9 тысяч тон тавараў санкцыйнай групы, якія везлі ў Расію.

“Дзякуючы працы мабільных груп на беларуска-расійскай мяжы пры вывазе з Беларусі было выяўлена каля 200 парушэнняў на суму 49 млрд рублёў. Падчас увозу з Расіі — 225 спробаў парушыць закон, на суму 40 млрд рублёў”, — паведаміў Юрый Сянько.

За 2015 год мытнікі выявілі каля 1200 парушэнняў падчас імпарту паштовых перасылак. Сярод іх была і перасылка псіхатропных рэчываў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі