Вы тут

"Лес тэхналогій будучыні": як будзе выглядаць павільён Беларусі на Expo 2020

Скрыншот з відэа

Нацыянальны цэнтр маркетынга апублікаваў прома-ролік беларускага павільёна на Expo 2020 у Дубаі. Ён будзе называцца "Лес тэхналогій будучыні" ("Forest of Future Technology").

"Размешчаны ў сектары "Магчымасці", павільён Беларусі прадстаўляе тры асноўныя тэмы — "Індывід", "Інавацыі" і "Інвестыцыі". Канцэпцыя трох "і" закліканая максімальна раскрыць інвестыцыйны і інавацыйны патэнцыял Беларусі, у цэнтры якога — чалавек", — так павільён апісваецца на сайце export.by.

Паралельна ролік з'явіўся ў інстаграм-акаўнце Сусветнай выставы 2020 года. Каментары там — сама дабрыня.