Лепшы футбаліст Беларусі 2017 года сыходзіць з БАТЭ

Лепшы футбаліст Беларусі 2017 года сыходзіць з БАТЭ

Лепшы футбаліст Беларусі 2017 года Міхаіл Гардзяйчук сыходзіць з БАТЭ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" распавёў Андрэй Капскі, будучы старшыня праўлення клуба. Паводле яго слоў, гэта рашэнне форварда і да яго клуб аднёсся з разуменнем. Мяркуецца, што футбаліст можа з'ехаць у Казахстан.

Міхаілу Гардзейчуку 29 гадоў. Ён — ураджэнец Казахстана, куды савецкія ўлады выслалі пасля Другой сусветнай вайны з беларускага Палесся яго дзядулю. У 2008-м вярнуўся ў Беларусь, гуляў за пінскую "Хвалю", наваполацкі "Нафтан", БАТЭ, бабруйскую "Белшыну". У БАТЭ вярнуўся з арэнды ў Бабруйску ў 2014 годзе. Гардзяйчук — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. У сезоне 2018 года ў футбаліста была траўма, з-за якой ён працяглы час не гуляў.

Раней з БАТЭ сышлі Мікалай Сігневіч, Неманья Мілунавіч і Дзяніс Палякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі