Лекары пацвярджаюць захворванне менінгітам у дзяцей у Гомельскім раёне

Нагадаем, у аўторак з'явілася інфармацыя пра пяць выпадкаў захворвання на серозны менінгіт у пасёлку Бальшавік Гомельскага раёну. Гаворка ішла пра "ўспышку" захворвання і пра каранцін у дзіцячым садку.



Вось што паведамілі Еўрарадыё ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Гомельскага раёну.



Супрацоўнік цэнтру: "У дзіцячым садку, у ясельнай групе два выпадкі серознага менінгіту. Зараз сезонны пад’ём інфекцыі ідзе, хаця, канешне, хацелася б, каб гэтага не было”.



Каранцін у дзіцячым садку працягнецца да канца тыдня.

Менінгіт — гэта запаленне мяккай абалонкі вакол галаўнога і спіннога мозга, якое выклікаецца бактэрыямі і вірусамі. Асноўны шлях перадачы гэтай хваробы — паветрана-кропельны. Адной з прычын захворвання з’яўляецца кепская гігіена.
 

Фота — sb.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі