Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што ў тым ліку дзякуючы падтрымцы Масквы ў 2020-м падчас масавых пратэстаў утрымаўся рэжым у Мінску. У інтэрв'ю БТ ён нагадаў пра "неадкладную... палітычную і маральную падтрымку" Расіі, якую атрымалі ўлады Беларусі і асабіста Аляксандр Лукашэнка.
"[Расія] была гатовая аказаць любую іншую дапамогу для недапушчэння дзяржаўнага перавароту [ў Беларусі]", — заявіў Лаўроў. Ён фактычна пацвердзіў, што з РФ у нашу краіну маглі ўвесці падрадзяленні сілавікоў.
У канцы 2020-га пра супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх сілавікоў у эфіры Еўрарадыё выказваўся кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.